Беларуская Служба

ЦАХАЛ распачынае аперацыю  «Крылы вераб'я»

16.01.2025 10:24
Лідары ​​Ізраіля і ХАМАС дамовіліся аб паступовым вызваленні закладнікаў. 
Родныя ізраільскіх заклданікаў ХАМАС PAP/EPA/ABIR SULTAN

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) пачала актыўную падрыхтоўку да прыёму вызваленых закладнікаў, якія ўтрымліваюцца баевікамі ХАМАС у сектары Газа. Выратавальна-рэабілітацыйная аперацыя называецца «Крылы вераб'я». Першы этап прадугледжвае не толькі вяртанне людзей на радзіму, але і комплексную дапамогу ім у працэсе адаптацыі. Для гэтага прыцягваюцца вайсковыя, медыцынскія і псіхалагічныя службы.

Лідары ​​Ізраіля і ХАМАС дамовіліся аб паступовым вызваленні закладнікаў. У першую чаргу будуць вызваленыя 33 чалавекі, сярод якіх дзеці, жанчыны, старыя і хворыя. Гэты абмен стане першым крокам у больш шырокім плане па зніжэнні напружанасці. У той жа час у пагадненні ёсць дакладныя ўмовы, якіх павінны прытрымлівацца абодва бакі, каб не дапусціць зрыву дамоўленасцей.

Акрамя аператыўнай каардынацыі вызвалення, аперацыя мае і сімвалічны сэнс. Яна дэманструе жаданне знаходзіць кампрамісы нават у складаных умовах. Міжнародная супольнасць ужо падтрымала гэты жэст, падкрэсліўшы важнасць намаганняў, накіраваных на мірнае ўрэгуляванне канфлікту. Зараз ізраільскія службы вядуць актыўную працу па гараніаванні бяспекі і аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Прэм'ер-міністр Катара Махамед бін Абдулрахман Аль Тані паведаміў аб дасягненні пагаднення паміж Ізраілем, ХАМАС і іншымі бакамі, якое ўступіць у сілу ў нядзелю, 19 студзеня.

Лідары ​​дамовіліся, што першы этап будзе доўжыцца 42 дні і прадугледжвае спыненне агню і адвод ізраільскіх сіл на ўсход, далей ад населеных пунктаў.

Акрамя таго, ізраільскія войскі будуць размешчаны ўздоўж мяжы з Газай, што дазволіць ажыццявіць абмен палоннымі, перанесці астанкі загінулых і вярнуць перамешчаных асоб у свае дамы.

Лідары ​​таксама дамовіліся павялічыць паток гуманітарнай дапамогі ва ўсе раёны Газы, у тым ліку для аднаўлення бальніц, медыцынскіх цэнтраў і пякарняў. ХАМАС ухваліў пагадненне з Ізраілем аб вызваленні закладнікаў у сектары Газа і спыненні агню, падаўшы свой адказ пасярэднікам.  Лідары ​​ЗША, Егіпта і Катара заклікалі Ізраіль і кіраўніцтва ХАМАС сустрэцца 15 жніўня на перамовы для дасягнення пагаднення аб спыненні агню і вызваленні закладнікаў у сектары Газа.

У сваю чаргу, дырэктар ЦРУ Уільям Бернс абмеркаваў з ізраільскім і катарскім калегамі новую рэдакцыю пагаднення аб спыненні агню і вызваленні закладнікаў у сектары Газа.

Кіраўніцтва ​​Ізраіля і ХАМАС спадзяюцца, што гэта пагадненне стане першым крокам да трывалага міру і стабільнасці ў рэгіёне, акрамя таго, міжнародная супольнасць вітае такія намаганні і гатовая падтрымліваць далейшыя мірныя ініцыятывы.

pap/iar/pr/эж